Вызначыліся тыя, хто добра ведае Беларусь

Занальны адборачны этап рэспубліканскага чэмпіянату «Ведаю Беларусь» па зборцы спілс-карты, прымеркаваны да Года народнага адзінства, прайшоў на тэрыторыі нашага раёна і вызначыў пераможцаў, якія стануць удзельнікамі абласнога іспыту.

Ініцыятыва грамадскага аб’яднання «БРСМ» накіравана на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне маладога пакалення і заклікана выклікаць у дзяўчат і юнакоў пачуццё гонару і любові да сваёй краіны. Праект «Ведаю Беларусь» уключае ў сябе серыю online-квізаў і розных інтэлектуальных спаборніцтваў. Адно з іх – зборка на хуткасць спілс-карты, у якім удзельнічаюць каманды школ, сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных устаноў адукацыі, а таксама працоўная моладзь. Паказаць сваю нацыянальную годнасць і спрыт у занальным этапе рызыкнулі каманды Чачэрска, Веткі, Буда-Кашалёва, Добруша і Кармы. Рабяты спачатку пазнаёміліся з аднагодкамі і супернікамі, пачаставаліся гарачай гарбатай, якую гасцям прапанавалі арганізатары сустрэчы – райкам БРСМ, зрабілі сэлфі і толькі тады прыступілі да спаборніцтва. Сабраць адзін да аднаго ў правільным парадку 119 пазлаў і атрымаць у выніку выяву геаграфічнай карты Беларусі аказалася для многіх справай зусім нялёгкай. За 25 хвілін некаторыя змаглі «склеіць» на магнітнай дошцы толькі па 2-3 вобласці. Вядома, вялікую ролю тут адыграла хваляванне і лёгкая разгубленасць. І ўсё ж знайшліся тыя, каму «вандраваць» па беларускіх мясцінах і сабіраць гарады ў адно цэлае было не так ужо і складана.

У выніку на абласны этап чэмпіянату паедуць каманда вучняў СШ №1 нашага горада, навучэнцы Буда-Кашалёўскага аграрна-тэхнічнага каледжа і працоўная моладзь Кармы. «Скажу, што стараліся літаральна ўсе, але заданне аказалася не па плячы асобным канкурсантам, – гаворыць маладзёжны лідар Яна Арлова. – Затое колькі эмоцый, пачуццяў, адрыналіну! А пераможцаў віншую з удачай і жадаю поспехаў у наступным іспыце».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика