Лепшы аператар зернесушыльнага комплексу – Дзмітрый Драбышэўскі
Отарскі аператар зернесушыльнага комплексу Дзмітрый Драбышэўскі на ўборачнай пяты сезон. У гэтым годзе малады аграрый паказвае самы высокі вынік працоўнага спаборніцтва, і доўгі час утрымлімвае лідзіруючае месца на перапрацоўцы збожжа ў раёне. Пры спрыяльных умовах надвор’я Дзмітрый прапускае праз сушыльны агрэгат звыш 100 тон зерня.
