Растуць яе цялушкі і бычкі

Усё сваё працоўнае жыццё жывёлавод на адкорме маладняка ААТ «Вазнясенск» Ніна Роева ўстае на зорцы і кладзецца спаць пасля апошніх петухоў. Інакш не атрымоўваецца, бо яе лёс шчыльна звязаны з сельскай гаспадаркай і турботамі на роднай зямлі.

Яшчэ з малых гадоў Ніна Леанідаўна пазнала цяжкі і напружаны вясковы клопат. Загартаваўшыся ў паўсядзённых турботах, яна і зараз прачынаецца з сонейкам, даглядае ханюю гаспадарку і шпарка крочыць на ферму, дзе яе з нецярпеннем чакаюць 626 галоў пярэстых бычкоў і цялушак ва ўзросце ад 3-х да 18 месяцаў. Кожнага трэба накарміць, напаіць, пасцяліць мяккай саломкі і пачысціць стойла. На кармавы стол жывёле зялёную масу і сена дастаўляе кормараздатчык, а Ніна Леанідаўна сочыць за тым, каб усё да травіначкі было з’едзена і мелася дастаткова вады. Каб малыя хутчэй набіралі вагу, жанчына штодзень выдае гарэзліваму пагалоўю муку ці канцэнтраты па порцыям у залежнасці ад узросту. Сытныя абеды спрыяюць прывагам маладняка, за суткі бычкі набіраюць у сярэднім па 510 грамаў. У чэрвені валавая прывага БРЖ па яе групе склала 9 т 580 кг Вядома ж тут не абышлося без добрасумленных адносін і старання жывёлавода. Жанчына беражліва адносіцца да матэрыяльных каштоўнасцей гаспадаркі, эканомна расходуе кармавыя рэсурсы, разам з тым забяспечваючы пагалоўю поўны рацыён харчавання і не забываючы з любоўю патрапаць па шорстцы самых юркіх і шустрых. Сочыць за чысцінёй у вытворчым памяшканні, праводзіць санітарныя мерапрыемствы на прылягаючай тэрыторыі. Да сваёй работы ставіцца з адказнасцю, бо для яе ферма – другі дом, дзе яна і карміцелька, і гаспадыня, і камандзір.

На жаль, на МТФ «Вазнясенск» не хапае працоўных рук. Тут гатовы прыняць на работу аператараў машыннага даення, паярак і даглядчыкаў. А прыклад перадавога вопыту можна пераняць у вопытнага жывёлавода на адкорме маладняка Ніны Роевай.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика