Вопытны механізатар заўсёды ў пашане

У сельхазгаспадаркі «Отар» ні адна важная кампанія не абыходзіцца без стараннага і вопытнага механізара Сяргея Мінянкова. Ён заўсёды імкнецца старанна выконваць кожную справу. Бездакорнасць ва ўсім заспечвае трывалае месца ў спісе перадавікоў.

У гэтым годзе на нарыхтоўцы кармоў з траў першага ўкосу Сяргей Мінянков на падборцы і змяльчэнні сянажнай масы займаў лідыруючыя пазіцыі. Сёння ў гаспадарцы практычна завершана  касавіца, сіласныя ямы запоўнены сакавітым кормам, а механізар перамяніў «Ягуар»  на сенаварушылку. Дарэчы, за ўвесь цыкл вясковых клопатаў яму даводзіцца мяняць кабіны тэхнікі і выводзіць сельскагаспадарчыя агрэгаты то на ворыва пад сяўбу азімых і яравых культур, то на падкормку пасеваў. Падчас жніва хлебароб адзін з першых тысячнікаў па намалоту. Таксама яго можна ўбачыць  за прасаваннем саломы, на ўборцы кукурузы.  Перадавіка вытворчасці кіраўніцтва «Отара» заўсёды ставіць у прыклад іншым і шчыра дзячыць за добрую сумленную працу.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика