Да цялят з любоўю і пяшчотай

Жывёлавод Бабіцкай малочна-таварнай фермы Таццяна Гулевіч галіне сельскай гаспадаркі аддала амаль чвэрць стагоддзя. Ужо шмат гадоў жанчына каля цялятак, яна для іх і маці, і карміцелька, і клапатлівая нянька.

Нованароджаных гадаванцаў з першага дня і да 4-х месяцаў Таццяна Адамаўна даглядае як сваіх уласных. Самыя маленькія размешчаны ў доміках халоднага вырошчвання, іх сёння ў жанчыны на руках 30 галоў. А астатнія 84, якім ужо па 2 і болей месяцаў, знаходзяцца на ўтрыманні ў хлеве, на мяккім подсціле і больш грубым кармленні. Убачыўшы гаспадыню, цяляты сустракаюць яе рыканнем і пазнаюць не толькі знешне, але і па голасу. Жывёла хутка прывыкае да цялятніцы, а вось жанчына стараецца да ўсіх адносіцца аднолькава. Кажа, аднойчы прывязалася да аднаго малога, дык затым доўга душа балела. Але, як многія іншыя даглядчыкі і даяркі, асобным бычкам і цялушкам дае цікавыя мянушкі. А яны ахвотна на іх адгукваюцца.

Таццяна Адамаўна спрабавала працаваць аператарам машыннага даення, аднак затым вярнулася да любімай справы. Цяляткі – яны ж як дзеці, ім неабходны асаблівая ўвага, клопат і любоў. Жанчына ведае, што ўжо а сёмай гадзіне раніцы яе маладое пагалоўе нецярпліва чакае салодкага сырадою. Таму спяшаецца ўсіх досыць накарміць, пагладзіць па шэрсці, пачысціць у доміках і падаслаць сухой саломы. А тым, хто яшчэ харчуецца малодзівам, «накрывае на стол» тройчы на дзень. І растуць яе падапечныя сытымі і здаровымі.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика