Праходзяць майстар-класы па выпечцы хлеба

Пасля невялікага перапынку, звязанага з каранавіруснай інфекцыяй, аднавіў работу Батвінаўскі музей хлеба.

Матчыны песні, бабуліны гульні, традыцыйныя мясцовыя рэцэпты па выпечцы хлебабулачных вырабаў заклікалі адпачываючых з Беларусі і замежжа да шчодрага, гасціннага стала. Тут табе салёненькія агурчыкі, дранікі, бліны з тукам, квашаная капуста са скваркай і, канешне ж, залацістая скарынка толькі што выпечанага пшанічнага бохана. У мінулым месяцы ў Батвінава да гаспадыні культустановы і казы Манькі наведалася 382 чалавекі, у гэтым ужо мелі магчымасць замясіць цеста і пакаштаваць уласна прыгатаваных аладак больш за 80 чалавек.

І яшчэ запісаліся на чаргу 2 групы турыстаў, у адной з якіх спецыялісты абласнога кардыялагічнага цэнтра. Наогул жа, як адзначыла загадчык клуба, дзе размешчаны музей, Ірына Нікішова, часцей за ўсіх выказваюць жаданне датыкнуцца да традыцыйнай культуры ветэраны працы, школьнікі, работнікі медыцыны, адукацыі і іншых арганізацый менавіта горада Гомеля. Колькасць адпачываючых дасягае да 40 і больш чалавек. Сямейныя юбілеі, дні нараджэння, карпаратыўныя і іншыя мерапрыемствы тут праходзяць з асаблівым запалам і вясковым каларытам. А расійскім кліентам відовішчныя абрадавыя дзеі з майстар-класамі, беларускімі скокамі пад гармонік наогул прыносяць вялікае задавальненне. У чаргу да батвінаўскага стала аматары народных традыцый і фальклору запісваюцца загадзя. Усім тут хапае і месца, і хлеба, і настрою.

В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика