Чачаране здзіўлялі талентам і прадстаўлялі незвычайныя хлебныя вырабы

На Міжнародным фестывалі этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» вясёлымі песнямі сустракаў гасцей імправізаванага вясковага падворка «Хлеб нашага Палесся» народны калектыў «Меркулавіцкія вячоркі». Таксама чачаране арганізавалі шырокую выставу хлебабулачных вырабаў і прадставілі падрабязную гісторыю нараджэння хлеба: ад зернейка, першага зажыначнага снапа да вялікага каравая.

Залацістая скарынка свежых боханаў, выпечаных у печы батвінаўскага музея хлеба, спадабалася ўсім. А мядзведзі, зробленыя з хлебных прадуктаў, сталі выдатнай фотазонай.

У склад чачэрскай дэлегацыі ўваходзілі намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вадзім Крупенькін, дырэктар раённага Дома культуры Таццяна Тульжэнка, а таксама работнікі ДК і цэнтра рамёстваў, этнаграфіі і фальклору.

Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» прайшоў у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна і аб’яднаў удзельнікаў з 11 раёнаў Гомельскай і Брэсцкай абласцей, а таксама артыстаў з Украіны. Упершыню гасцямі свята сталі дыпламаты з Арменіі, Азербайджана, Балгарыі, Ірана, Літвы, Пакістана, Палесціны, Расіі, Судана, Узбекістана. Напярэдадні яны пазнаёміліся з патэнцыялам Прыпяцкага Палесся на Мазырскім эканамічным форуме.

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика