МАЛАКОМ ПАХНЕ РАНІЦА
Малаказборшчык з аграгарадка Роўкавічы Наталля Сідарэнка – жаданы госць для тых вяскоўцаў, хто прадае лішкі малака дзяржаве. Вось ужо восем гадоў жанчына дзень у дзень выязджае на сваім вараным коніку па знаёмаму маршруту, дзе яе ўжо чакаюць аднавяскоўцы. Вёдры з пахучым малачком вандруюць з рук у рукі, сельгаспрадукцыя збіраецца ў 40-літровыя бідоны і дастаўляецца на агульны пункт збору. Зімой Наталля Іванаўна перавозіць у дзень да 150, а летам гэта лічба дасягае 700 літраў. У сярэднім яна аб’язджае 30 падворкаў, каб сабраць усё, што надаілі гаспадыні ад сваіх буронак. Сярод самых актыўных малаказдатчыкаў жанчына выдзяляе Н.Севасцьянаву. Зімой яна прадае па 18-20 літраў малака ў суткі, летам – да 50. Імкнуцца па максімуму рэалізаваць лішкі малочнай прадукцыі таксама С.Бакановіч, В.Коўганава і іншыя. З прыходам цяпла ўся яна ледзьве памяшчаецца ў 12-ці бідонах. Кожная раніца Наталлі Сідарэнка пачынаецца з прыемнага паху сырадою. І гэты арамат ніколі не надакучыць, бо ў ім здароўе і само жыццё.
Сярод малаказдатчыкаў раёна можна назваць многіх старанных людзей, але самымі лепшымі па паказчыкам працы на падвядзенні вынікаў за 2012 год былі названы прозвішчы Святланы Ляднёвай і Валянціны Халяўкінай гэтага ж сельсавета, якія сабралі 147991 і 142987 кг малака адпаведна. Трэццяй па ўмовах спаборніцтва стала Валянціна Балігатава з Нісімкавіч. Усім гэтым руплівым жанчынам мы, гараджане, павінны быць удзячны за іх руплівасць, ранні пад’ём і штодзённы клопат.
