ПРЫГОЖыЯ І ЭЛЕГАНТНыЯ

За званне самай прыгожай і прывабнай змагаліся дзяўчаты з ліку навучэнцаў ДПТВ-186 падчас творчага конкурсу “Міс Вясна-2013”. У прафтэхвучылішчы такія святы настрою і жаночай абаяльнасці сталі ўжо традыцыяй. На гэты раз у спаборніцтве прынялі ўдзел сем канкурсантак – Кацярына Сітак, Наталля Кузьмянкова, Галіна Строкава, Аліна Сцепанцова, Таццяна Калачова, Ганна Севасцеенка і Вольга Новікава, якія дэманстравалі са сцэны свае артыстычныя здольнасці, гумар, манеры паводзін, душэўны настрой і ўменне трымацца перад аўдыторыяй. Выпрабаванне ішло больш за гадзіну, зала падтрымлівала канкурсантак і любавалася іх прыгажосцю і грацыяй. А за кулісамі дзяўчаты ў хваляванні чакалі фіналу, пераадольваючы іспыт за іспытам. Цікавым момантам мерапрыемства стала дэманстрацыя моды: шыкоўныя касцюмы з поліэтыленавых пакетаў, спаднічкі з паперы, пышныя сарафаны – усё, што не патрабуе вялікіх затрат, але трапна падкрэслівае фігуру і перадае ў люстэркавым адлюстраванні характар кожнай з “мадэльершаў”.
На працягу конкурсу ўсе кандыдаткі ішлі амаль “нага ў нагу” па адваяваных у спаборніцтве балах, але потым Вольга Новікава рэзка выбілася наперад і атрымала званне “Міс Вясна-2013”. У гэтым месяцы будуць адстойваць сваю перавагу ў сіле, мужнасці, інтэлекце і спрытнасці юнакі вучылішча. А зараз ідзе падрыхтоўчы працэс перад будучай цікавай і відовішчнай гульнёй.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика