РЫЦАРАЎ ШУКАЙЦЕ ТУТ!

Напярэдадні мужчынскага свята выхаванцы аддзялення дзённага прабывання для інвалідаў Чачэрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва даказалі – яны што ні на ёсць самыя мужныя, тактычныя і ўважлівыя. У гэты дзень юнакі на нейкі момант перамясціліся ў часе і прынялі ўдзел у рыцарскім турніры. Згодна старадаўнім традыцыям, гасцей сустракала Яе Вялікасць Каралева турніру, якая пасвяціла юнакоў у рыцары. А назіраць за дзеяй прыйшлі “дамы сэрца”. У спаборніцтвах на званне самага меткага стралка, самага галантнага кавалера, самага абаяльнага (ім стаў Сяргей Ісакаў), знаходлівага і моцнага юнакі змагаліся па-майстэрску: кідалі дроцікі, паднімалі бутафорскую гіру на 100 кілаграмаў, чыталі вершы, спявалі серэнады, танцавалі і дарылі дзяўчатам кветкі. Галоўная Дама конкурсу Аляксандра Бацанава падаравала ўсім рыцарам Каралеўскі Ордэн, а тыя ў сваю чаргу далі рыцарскую клятву. Пасля заканчэння конкурсу быў арганізаваны салодкі стол, усе прысутныя назапасілі шмат добрых пачуццяў, прыемных эмоцый, шчырага смеху і сяброўскай цеплыні. І доўга яшчэ ў пакоях цэнтра лунала атмасфера той далёкай эпохі галантных рыцараў і пяшчотных дам, да якой на хвіліну дакрануліся сучаснікі.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика