САМАЕ ЛЕПШАЕ ПАДВОР’Е

У кастрычніку 2012 года, з мэтай заахвочвання сямей па добраўпарадкаванню прысядзібных тэрыторый і па ўтрыманню падворкаў на высокім санітарным узроўні стартаваў раённы конкурс “Лепшае вясковае падвор’е” сярод работнікаў сельскагаспадарчай галіны (членаў прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу) і ветэранаў АПК. Аб яго выніках расказвае старшыня РК прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вольга ІГНАЦЕНКА:
У конкурсе прымалі ўдзел сем’і, якія пражываюць у прыватных дамах і маюць прысядзібныя надзелы. Спаборніцтва на чысціню і парадак праводзілася ў два этапы. Пры падвядзенні вынікаў улічвалася, ці пафарбаваны вокны, вароты, наколькі прыгожа выглядае сам дом, гаспадарчыя пабудовы, палісад і г.д. Аналізавалася ўстаноўка новай агароджы, лавак, наяўнасць малых архітэктурных форм і інш. Удзельнікі прадстаўлялі фотаздымкі з выглядалі сваіх домаўладанняў і прылягаючай тэрыторыі. Згодна гэтым дадзеным члены камісіі вырашылі прысудзіць першае месца сям’і галоўнага спецыяліста КСУП “Вазнясенск” Людмілы Дзмітраковай, пражываючай у п.Вазнясенскі па в.Садовая,3, кв.1. Другое месца заняла ў конкурсе сям’я Сяргея і Святланы Ляднёвых з Матнявіч. Пераможцам будуць выдзелены грашовыя прэміі за кошт райкома прафсаюза работнікаў АПК у памеры тры і дзве базавыя велічыні адпаведна. Але хачу адзначыць, што парадак і належны стан трэба падтрымоўваць на прыдамавых тэрыторыях усім жыхарам раёна, бо гэта сведчыць аб дбайнасці гаспадароў, іх павазе да свайго жылля і у першую чаргу да саміх сябе.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика