ПРА ЖЫЦЦЁ – У КАЗКАХ
Выхаванцы аддзялення дзённага прабывання інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва нядаўна сталі непасрэднымі ўдзельнікамі цікавай вандроўкі ў свет беларускай казкі. На базе цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з аматарамі чытання, дзе юнакоў і дзяўчат запрасілі ў літаратурнае кафэ “Ад казкі – да жыцця”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння беларускага культурнага дзеяча Якуба Коласа. Рабяты даведаліся аб асветніцкай дзейнасці пісьменніка, яго творчых работах, жыццёвым шляху і таленце літаратара. Падчас сустрэчы яны азнаёміліся са зместам зборніка “Казкі жыцця” беларускага класіка, задавалі вядучай пытанні, вялі няспешную размову аб надзённым. Рабяты прызналіся, што мерапрыемства ім вельмі спадабалася, яны пазналі для сябе нешта новае і карыснае. А галоўнае, пагадзіліся з тым, што беларуская кніга – неабходны духоўны скарб на паліцах хатняй бібліятэкі.
