ДА ЛЕДЗЯНОГА ДЗЕДА
Да навагодніх радасцяў яшчэ не так блізка, але ўжо і недалёка. І пакуль кожны з нас плануе, дзе правесці вясёлыя святочныя дні, работнікі культуры падумалі пра гэта ўжо раней і запрашаюць абавязкова завітаць на гасцінны двор Ледзянога Дзеда. Традыцыйна на базе Меркулавіцкага ЦСДК з 25 снежня будуць арганізаваны захапляючыя зімовыя гульні, конкурсы, цікавыя сустрэчы з чароўным і таямнічым. Там вас правядуць па сцяжынцы казак.Наведвальнікаў пачастуюць смачнымі блінамі і прапануюць кварту гарачай гарбаты. Адным словам, пакуль шыюцца касцюмы і рыхтуюцца новыя забавы, збірайце грошы. Адпачынак будзе самым што ні на ёсць прыемным.
