ЮНЫЯ ДАСЛЕДЧЫКІ

На базе гімназіі прайшла трэцяя ў гэтым годзе навукова-практычная канферэнцыя і была прысвечана гісторыі. Тэму — “Вызваленне Беларусі ад фашысцкай няволі: людзі, падзеі, факты” — выбралі невыпадкова. Напярэдадні 65-гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вучні старэйшых класаў з шасці школ раёна правялі шэраг даследаванняў. Лепшай была прызнана работа вучаніцы Камуна-Ленінскай школы Ганны Івалгінай, якая вывучала жыццё Героя Савецкага Саюза Мікіты Конанавіча Круглікава. Удзельнікам канферэнцыі прапанавалі фільм, галоўным героем якога стаў брат вядомага змагара і яго аповед пра камандзіра танкавага ўзвода, лейтэнанта М.Круглікава.Другое месца занялі вучаніцы гімназіі Яна Дуброўская і Валянціна Трушкова з работай аб даследванні баявых шляхоў 169-й стралковай дывізіі, сіламі якой 27 лістапада 1943 года быў вызвалены Чачэрск. Успаміны сваіх аднавяскоўцаў, якія ў гады ваеннага ліхалецця былі маленькімі, запісала вучаніца Бяляеўскай школы Таццяна Данілава.
Як адзначыла метадыст аддзела адукацыі райвыканкама М. Чарняўская, вялікую работу правялі Ганна Івалгіна пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Камуна-Ленінскай школы Уладзіміра Анатольевіча Мохарава. Пераможца ж навуковай канферэнцыі расказала, што мае намер працягнуць даследчую работу аб жыцці знакамітага земляка, Героя Савецкага Саюза М.К. Круглікава.
Святлана ГЕРАШЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика