УСЁ ЖЫЦЦЁ З НАРОДАМ

23 жніўня споўнілася 95 год з дня нараджэння Пімена Панчанкі – народнага паэта Беларусі, ганаровага акадэміка АН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР, Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я.Купалы, літаратурнай прэміі імя Я.Купалы.
Пімен Панчанка – пясняр высокага гуманізму, палымяны абаронца духоўнасці і маральнасці жыцця, таленавіты лірык, паэт-філосаф. Жыццёвая і творчая біяграфія П.Панчанкі (1917-1995 г.г.) насычана падзеямі. Гэта чалавек і творца, які прайшоў складанымі пуцявінамі ХХ стагоддзя. Сапраўдная духоўная радзіма Пімена Емяльянавіча Панчанкі (хоць нарадзіўся ён у Таліне) – Бягомльшчына (Віцебская вобласць), куды ў 1920 годзе прыехала яго сям’я. Тут прайшлі яго маленства і школьныя гады. Дзівосныя краявіды вакол мястэчка глыбока кранулі хлапчукова сэрца, на ўсё жыццё засталіся крыніцай любові да радзімы.
Першыя вершы П.Панчанка надрукаваў у 1934 г. У даваенны час выдаў зборнікі “Упэўненасць” і “Вераснёвыя сцягі”. Паэтычныя творы струменяць радасцю, верай у шчасце, упэўненасцю ў заўтрашнім дні.
У часы вайны муза паэта апранула ваенны шынель. Перамогу П.Панчанка сустрэў у далёкім Іране, пасля таго як пабываў на чатырох франтах, зведаў сапраўдную цану і жыццю, і смерці.
Суровай памяццю аб вайне, тэмай мірнай працы прасякнуты зборнікі “Гарачыя вятры”, “Прысяга”, “За шчасце, за мір!”, “Шырокі свет” і інш. Глыбокі лірызм, роздум спалучаюцца ў паэта з публіцыстычнай адкрытасцю і сатырычным пафасам. Вядомы П.Панчанка і як крытык. Ён пераклаў на беларускую мову асобныя творы А.Міцкевіча, Я.Райніса, А.Суркова, Ф.Шылера і інш.
Паэт хацеў, каб заўсёды шанаваліся родная зямля, праца, мова бацькоў…

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика