СТАКАНУ – бЫЦЬ!

З гісторыі лічыцца, што гранёны стакан з’явіўся ў Расіі ў часы Пятра I ў г.Гусь-Крыштальны. Калі верыць легендзе, стакан са шчыльнага шкла падараваў Пятру Вялікаму ўладзімірскі шкловар Яфім Смолін, запэўніўшы, што ён не б’ецца. Цар выпіў хмяльнога зелля, кінуў посуд на падлогу са словамі: “Стакану быць!”. Той разбіўся, а народ пазней інтэрпрытыраваў яго заклік як «Стаканы біць!». З таго часу з’явілася традыцыя разбіваць шкляны посуд у працэсе застолля.

Фонды Чачэрскага гісторыка-этнаграфічнага музея хутка яшчэ папоўняцца дадатковымі цікавымі экспанатамі. Тое, што некалі звычайна служыла чалавеку ў яго хатнім ужыванні, зараз становіцца наглядным матэрыялам. У верасні расіяне адзначаюць Дзень гранёнага стакана. Так, як гэты посуд заўсёды быў дарэчы і жыхарам Беларусі, работнікі музея вырашылі зрабіць тэматычную выставу. Першыя экзэмпляры паступілі ўжо для фондавых паліц ад пастаянных дарыцеляў горада. Але прыняць удзел у зборы экспазіцыйных рэчаў прапануецца ўсім жадаючым. Вы можаце ахвяраваць стаканы, чаркі на час выставы, або проста іх падараваць. Так ці інакш, але любая ваша дапамога будзе каштоўнай. Аддадзім даніну памяці гранёнаму стакану!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика