АГУЛЬНАЯ ПРАЦА НА КАРЫСЦЬ

Хоць і не зусім актыўна, але ўсё ж выйшлі на ўборку вясковых могілак у мінулы чацвер жыхары в.Покаць. У населеным пункце, у асноўным, жывуць людзі сталага ўзросту, нямоглыя і старыя пенсіянеры. Але ёсць і тыя, хто яшчэ ў сілах трымаць у руках граблі, толькі просьбу і пісьмовае паведамленне некаторыя праігнаравалі. З 53 сямей, чые родныя пахаваны на могілках па вуліцыПясочная, адгукнулася ўсяго больш дзесятка чалавек. Старшыня Залескага сельскага Савета Н.У. Шаўцова выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў вясковым суботніку жыхарам Л.Д.Рубанкову, М.Ф.Дзюбанавай, В.А.Гулевіч, В.Ф.Чарнякову, А.В.Курашову, М.І.Нікіценку, І.Пісьмянкову, Н.В.Гуньковай, М.Ф.Нікіценка, В.І.Чарнюговай. Тэхніку для вывазу смецця прадаставіла дырэктар ДП “Звязда” Г.П.Трыбунах. На добраўпарадкаванне выдзелена 10 мільёнаў рублёў, і хутка вакол месца пахавання памерлых будзе ўстаноўлена новая агароджа. Тут кожны ў вызначаны час знойдуць свой апошні прытулак, а пакуль на мясцовых жыхароў кладзецца абавязак клапаціцца пра чысціню, дзе пакояцца продкі.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика