Рамонт тэхнікі

Сакавітыя травы ўсё актыўней цягнуцца да сонца, набіраючыся моцы і рыхтуючыся стаць апетытным кормам для буйной рагатай жывёлы. Глядзіш, хутка кормаўборачныя камбайны выйдуць на сенажаці і ў паветры запахне водарам свежага сена. Гаспадаркі раёна пачынаюць падрыхтоўку да зялёнага жніва і накіроўваюць спецыялізаваную тэхніку на рамонт. Прыводзяць камбайны і сельгасагрэгаты да гатоўнасці работнікі ААТ “Чачэрскагратэхсервіс”. Як паведаміў дырэктар прадпрыемства М.Грушэўскі, на “лячэнне” паступілі чатыры кормаўборачныя камбайны ПРФ-160, чатыры касілкі і граблі. Даверылі іх рамонт граматным спецыялістам такія гаспадаркі, як “Роўкавічы”, “Отар”, “Вазнясенск” і “Палессе”. Поруч з тым “вяртаецца да жыцця” зернеўборачная тэхніка. З 12 адзінак ужо тры камбайны гатовы да работы. Канвеер працоўных мерапрыемстваў рухаецца з улікам попыту і першачарговай сезоннай неабходнасці.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика