У ДАПАМОГУ СЕЛЬСАВЕТУ
У рамках аб’яўленага месячніка па добраўпарадкаванню да гэтай работы актыўна падключыліся ўсе арганізацыі раёна. Актывізаваліся ў навядзенні парадку на зямлі і ўстановы адукацыі. Залескі педагагічны калектыў прыняў на сябе абавязак адрамантаваць шахтныя калодзежы. У дапамогу сельскаму Савету падшэфныя пачалі ўстаноўку каптажоў. Яны падрадзіліся забяспечыць новым “дахам” некалькі калодзежаў, з якіх чатыры на Куклічах, астатнія ў Добрыні, Покаці і ў Бяляеўцы. Неабходным будаўнічым матэрыялам дабрачынцаў забяспечвае сельсавет, а ўсё наступнае – за школай, у тым ліку і афарбаванне.
