РАМЯСТВО МАТУЛІ ЗАХАВАЦЬ

З мэтай захавання бацькоўскіх традыцый і адраджэння народнай спадчыны, далучэння дзяцей і падлеткаў да гістарычнай мінуўшчыны нашага краю пры Залескім кінаканцэртным цэнтры створана майстэрня па ткацтву, якой кіруе майстар-метадыст Ала Дановіч. Сюды прыходзяць дзяўчаты ва ўзросце 10-12 гадоў, каб пазнаць веды рукатворнага цуда, якое некалі стваралі іх бабулі. Раней гэта выраблялася як нешта неабходнае і звычайнае, для хатняга выкарыстання і на пасаг, без чаго не магла абысціся ні адна добрая гаспадыня. Зараз жа ткацкі станок – музейны экспанат, а для Алы Барысаўны яшчэ і сямейная рэліквія, бо на гэтых кроснах калісьці ткала рушнікі і посцілкі яе маці Алена Сямёнаўна.
Тройчы на тыдзень у мясцовы клуб спяшаюцца гурткоўцы і спрачаюцца – каму ж першаму ўзяцца за чаўнок. І каб нікога не пакрыўдзіць, кіраўнік вырашыла паралельна навучыць дзяўчынак вышыўцы. Пакуль адны асвойваюць сакрэты і тэхніку ткацтва, другія “варожаць” над кавалкам белай тканіны. Уважлівыя вучаніцы з задавальненнем спазнаюць няхітрыя навыкі валодання іголкай і пяльцамі. Хоць не адразу, але ў іх атрымоўваюцца неблагія маляўнічыя карціны. Трэба адзначыць, што кіраўнік гуртка і сама вельмі захапляецца гэтымі відамі традыцыйнай народнай творчасці і прывучае да старажытнага жаночага рамяства падлеткаў. Такім чынам, прыцягвае іх увагу да беларускай нацыянальнай культуры і паралельна займаецца гістарычнай рэканструкцыяй народных промыслаў.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика