“ДОБРЫЯ КНІГІ – СЯБРЫ НАЗАЎЖДЫ”

Дзіцячая бібліятэка запрашае ўсіх вас, дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі, стаць удзельнікамі неверагодных і захапляючых прыгод на тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі “Добрыя кнігі – сябры назаўжды”, які пройдзе з 23 па 29 сакавіка. Так, 23 сакавіка ў 14.30 адбудзецца адкрыццё тыдня. Любімыя казачныя героі чакаюць вас на тэатралізаваным прадстаўленні “Востраў дзяцінства на кніжнай планеце”. 27 сакавіка ў 12.00 зрабіце незабыўнае літаратурнае падарожжа ў краіну Янкі Купалы і Якуба Коласа, прысвечанае 130-годдзю народных песняроў. 28 сакавіка ў 14.00 адпраўцеся ў юбілейны агляд-вандроўку “Вясёлцы-55!” па старонках часопіса “Вясёлка”. 29 сакавіка ў 14.00 паэтычны альманах “Паэзіі чароўныя радкі” запрашае ўсіх аматараў паэзіі. Спяшайцеся! Прыходзьце! Не прапусціце!
Адсвяткуйце кніжкіны імяніны разам з намі!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика