ВОСЬ ДЫК ПАДАРУНАК!

У мінулы чацвер у вялікай зале райвыканкама прайшла сардэчная сустрэча чачаран з карэспандэнтамі газеты “Звязда”. Візіт намесніка галоўнага рэдактара адзінай у рэспубліцы газеты, якая выдаецца на роднай беларускай мове У.А. Здановіча, фотакарэспандэнта Я.В. Пясецкага і ўласнага карэспандэнта па Гомельскай вобласці У.Р. Пернікава быў невыпадковы. А падстава вельмі прыемная – “звяздоўцы” паспяшаліся ў наш край, каб павіншаваць жыхарку аграгарадка Меркулавічы Р.В.Шаўчук з прыемнай падзеяй. Ёй пашанцавала ў розыгрышы сярод падпісчыкаў газеты “Звязда” – яна выйграла тэлевізар “Віцязь”.
– Падпісчыцай гэтага выдання я з’яўляюся не вельмі даўно, але ўпэўнена, што сярод другіх друкаваных сродкаў масавай інфармацыі знайшла ў гэтым выданні тое, што адпавядае маім патрабаванням, – сказала Раіса Варфаламееўна. – Вы ведаеце, мне ніколі не шанцавала ў азартных гульнях, але дзякуючы “Звяздзе” выйграш падаспеў і да мяне. Цяпер я веру, што правядзенне розыгрышаў латарэй, зусім не падман, як да гэтага лічыла. І выпісваць “Звязду” буду, пакуль жыву. Раю гэта ж зрабіць і іншым сяльчанам. Можа ў наступны раз пашанцуе і вам.
На гэтай цёплай хвіліне сустрэча не скончылася. Госці адзначылі, што на чачэрскай зямлі яны ўпершыню, ім вельмі спадабаліся ўтульныя вуліцы райцэнтра. І ў знак падзякі за падтрымку ў падпісцы на іх газету падаравалі кнігу творчасці калегі Анатоля Клешчука, дзе знайшлі сваё месца і фотаздымкі Чачэршчыны. А таксама гадзіннік з лагатыпам “Звязда”, які, несумненна, знойдзе ўтульны куток у райвыканкаме. У сваю чаргу намеснік старшыні райвыканкама П.В. Несцяровіч уручыў Уладзіміру Рыгоравічу Пернікаву Ганаровую грамату райвыканкама, у сувязі з юбілеем журналіста, а таксама за асвятленне на старонках “Звязды” падзей з жыцця роднай Чачэршчыны.
Ірына МАРЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика