Аб людзях, аб вёсцы, аб славе

Канцэртная праграма, прысвечаная святу аграгарадка Палессе, адбылася ў мінулую нядзелю.

IMG_5185

Вытокі існавання населены пункт бярэ яшчэ з XVI стагодд-зя, у 1704-м у вёсцы налічвалася дзевяць двароў. Самы пік выпадае на 2004 год – 194 хаты. Сёння ж тут жыве 393 чалавекі, з якіх перасігнулі дзявяты дзясятак 94-гадовая Марыя Іванаўна Ядранцава і маладзейшая за яе на два леты Марыя Ісакаўна Загорцава. Сцяжынка грунтоўна пратаптаная да 167 падворкаў, а самым квітнеючым прызнана домаўладанне Віктара і Таццяны Дудкіных. Палатнянымі, або каралавымі юбілярамі, што захавалі шлюб на працягу 35 гадоў, з’яўляюцца Ганна Міхайлаўна і Анатоль Васільевіч Куцаковы, а таксама сямейны шлях даўжынёю ў 30 зім прайшлі сэрцам да сэрца Алена Адамаўна і Іван Васільевіч Камісаравы. Прысутнічала на мерапрыемстве самая маленькая жыхарка Палесся – Ніка Саўкова. І, канешне ж, адным з пачэсных гасцей быў святар мясцовай царквы айцец Мікалай.
Багатая прыродная палітра, хваёвы водар, валошкавая сінь і празрыстая рачная гладзь – каштоўны скарб палескіх мясцін. Не дзіва, што на гэтай шчодрай зямлі нарадзілася і «выйшла ў свет» шмат адораных таленавітых жыхароў. Іх прозвішчы прагучалі на ўрачыстасці, а паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна Міхась Болсун асабіста наведаў малую радзіму, каб яшчэ раз пакланіцца любай Бацькаўшчыне і падараваць свае рыфмаваныя творы. Дарэчы, канцэрт пачаўся і быў завершаны музычнымі нумарамі на словы вершаў Міхася Міхайлавіча, а паклаў іх на ноты – Віктар Катляроў. Прэм’ера песні «Лугі-мурагі» прагучала вёсцы гімнам. У сваім выступленні «падранак вайны» дрыжачым голасам у каторы раз нізка кланяўся любаму краю, бацькавай хаце, матчынай песні, сівым бабулям, перажыўшым голад і разруху, услаўляў працу хлебароба і са слязамі на вачах прызнаваўся ў бязмежнай сыноўняй любові дарагой малой радзіме. На памяць аб сустрэчы паэт пакінуў некалькі зборнікаў вершаў землякам.
Спявалі для прысутных артысты народнага калектыву «Палесачка» і ўдзельнікі дзіцячага аб’яднання па інтарэсах «Сузор’е» Данііл Горла і сёстры Юля і Надзея Шумковы.

На жаль, не ўсе жыхары аграгарадка змаглі наведаць вясковае свята. Восень – сезон уборкі гародніны і садавіны, таму пераважная частка насельніцтва займалася па гаспадарцы. Каб упэўніцца, што ў Палессі жывуць людзі сапраўды працавітыя, я з фотакамерай абыйшла некалькі вуліц, завітала на агароды сяльчан.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика