Легіянеры наступаюць на Чачэрск

У студзені 1918 года размешчаны на тэрыторыі Беларусі яшчэ з пачатку Першай Сусветнай вайны корпус польскіх легіянераў генерала Доўбар-Мусніцкага пачаў паход супраць савецкай улады, арыштоўвалі і растрэльвалі актывістаў, рабавалі насельніцтва.
Па закліку Саветаў у Чачэрску і навакольных вёсмках былі створаны атрады самаабароны. Многія жыхары ўступілі ў атрады Уцініна і Бібікава, якія ў студзені-лютым знаходзіліся паблізу ад горада. Такія ж атрады дзейнічалі ў Роўкавічах, Навухавічах, Сябровічах, Малынічах, Матнявічах, Чачэрску і інш. Была наладжана сувязь са штабам рэвалюцыйных войскаў у Навазыбкаве, адтуль атрымоўвалі зброю і іншую дапамогу. У канцы стуцдзеня 1918-га польскія легіянеры накіроўваюць свае ўдары на раённы цэнтр. У пачатку лютага пад Гарадок чачэрскі атрад прыняў першы бой і прымусіў непрыяцеля адступіць. Было захоплена пяць фурманак са зброяй і баепрыпасамі. У гэты ж час кавалерыйскі раз’езд у складзе 20-25 легіянераў нечакана ўварваўся ў в.іпалітаўка і выціснуў атрад самаабароны. Легіянеры выслалі ў Чачэрск парламенцёраў і прапанавалі здацца, далучыцца да войск Доўбар-Мусніцкага. Старшыня зямельнай управы Міхаіл Сазонаў разам з былым старшынёй воласці А.Суворавым, некаторымі служачымі маёнтка графа безабразава далі згоду сабраць у насельніцтва зброю. Пад страхам смерці некаторыя жыхары пачалі здаваць вінтоўкі і патроны. Сабранае схавалі пад замок у будынку былой валасной управы, а ноччу чырвонагвардзейцы ўзламалі замок і раздалі зброю тым, хто далучыўся да атрада самааборы. А назаўьра завязалі бой у в.Сапрыкі з легіянерамі і ўзялі некалькіх у палон, адбіўшы ў палякаў 11 коней. Другі атрад легіянераў размясціўся ў в.Глубочыца, потым пайшоў на Меркулавічы. Бандытаў праследавалі чырвонаармейцы ад в.Ветвіцы да Шылавіч. Абстаноўка ў воласці ўскладнялася. На Гомель наступалі дывізіі кайзераўскай Германіі, немцы ішлі за хлебам і сыравінай. Атрады самаабароны і чырвонаармейцы былі галоўнай сілай абароны. У канцы лютага пачатку сакавіка Чачэрск быў у руках легітянераў.