АРЫЕНЦІР – НА ЯКАСЦЬ РАБОТЫ

Прайшоў першы квартал бягучага года, і работнікі народнагаспадарчага комплексу падвялі вынікі зробленага. Калі зазірнуць у справаздачныя дакументы сельгаспрадпрыемстваў раёна, выяўляецца, што ў галіне жывёлагадоўлі колькасць буйной рагатай жывёлы да адпаведнага перыяду 2010 года павялічылася на 8,7%, вытворчасць малака – на 11,6%, прывагі БРЖ – на 0,5%. Надой малака на адну карову склаў 998 кг, або +58 кг. Аднак, тэмп росту валавай прадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак усяго 105,9% пры прагнозе 108,5%. Шэсць з іх не справіліся з пастаўленымі задачамі. Гэта ПСУП “Роўкавічы” – 121,5%, КСУПы “Батвінава” – 112,7%, “Палессе” – 114,5%, “Вазнясенск” – 111,9%, “Нісімкавічы” – 52% да неабходнага. А таксама адстаюць работнікі ААТ “МатнявічыАгра” – 104,1%. Праграма “Малако” ў раёне выканана на 94,1%, заданне па валавых прывагах – на 88,9%. Дзяржзаказ па рэалізацыі малака не выканалі 5, мяса – 4 сельгаспрадпрыемствы.
Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў пераліку індэкса фізічнага аб’ёма па прадпрыемствах раёна за 3 месяцы складае 3863,6 млн рублёў, або 120% да мінулагодняга паказчыка. Па арганізацыях, якія падпарадкоўваюцца мясцоваму выканаўчаму і распараджальнаму органу, або ў якіх яны ажыццяўляюць упраўленне акцыямі,
аб’ём прыцягнутых інвестыцый складае 9729 млн. рублёў, або 120,4% да адпаведнага перыяду 2010 года пры плане 120%. Менш мінулагодняга прыцягнута інвестыцый ПСУП “Роўкавічы”, КДУП “Чачэрскі вінзавод”, ААТ “Отар”, КСУП “Вазнясенск”.
У першым квартале 2011 года ў сферы гандлю таваразварот выкананы на 128,2%, а праз усе каналы рэалізацыі – 133%. За студзень-люты ўсе прадпрыемствы і арганізацыі, якія падпарадкоўваюцца мясцоваму выканаўчаму і распараджальнаму органу і якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі раёна, забяспечылі бясстратную работу. Выручка ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг па раёну павялічылася на 55,9% да аналагічнага перыяду 2010 года.
У мэтах забеспячэння занятасці насельніцтва створана 69 працоўных месцаў. Сярэднемесячны заробак за тры месяцы па раёну складае 1113,7 тыс. рублёў. Не дасягнулі прагнозаў бізнес-планаў па росту сярэднемесячнага заробку КСУПы “Батвінава”, “Вазнясенск”, “Палессе”, ААТ “МатнявічыАгра”.
Аналізуючы сітуацыю, раённым выканаўчым камітэтам пастаўлены задачы і намечаны планы на далейшую перспектыўную якасную работу народнагаспадарчага комплексу Чачэршчыны.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика