Святочныя хвіліны ўпрыгожылі раніцу працоўнага дня ў сельгаспрадпрыемстве “Отар”на мінулым тыдні.
Святочныя хвіліны ўпрыгожылі раніцу працоўнага дня ў сельгаспрадпрыемстве “Отар”на мінулым тыдні. Віншаванні начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.Чарненкі і апладысменты калег прымалі заслужаныя работнікі перадавой гаспадаркі Чачаршчыны – аператар машыннага даення Н. Талкачова і інспектар кадравай работы Л. Корхава (на здымку ўверсе). І хоць яны работнікі розных служб, але іх падобнасць у тым, што працавалі жанчыны многа, добра і вельмі адказна. Пасля рэарганізацыі былога калгаса “Знамя камунізму” працягваюць працу у ААТ “Отар”, дзе як і раней заслужылі павагу калег. Людміла Корхава — адзін з лепшых і вопытных інспектараў аддзела кадраў сельгаспрадпрыемстваў Чачэршчыны.
На сустрэчу з кіраўніком галіны раёна Ніна Васільеўна Талкачова прыехала толькі што скончыўшы ранішнюю дойку на ферме. Каля трыццаці гадоў яе нястомныя рукі дояць кароў, і, як вядома, праца гэта нялёгкая.
Пры ўручэнні Ганаровых грамат і падарункаў Андрэй Васільевіч выказаў цёплыя словы ўдзячнасці за працу ад імя раённага выканаўчага камітэта, у добрай славе роднай гаспадаркі заслуга гэтых добрасумленных работнікаў.
