Чачэрскія жывёлаводы поруч па жыцці і ў працы

У сферу жывёлагадоўлі Валянціна Пятроўна і Васіль Давыдавіч Бабровы з ААТ «Отар» прыйшлі 12 гадоў назад. Да гэтага жанчына працавала ў аддзяленні паштовай сувязі, а яе гаспадар быў і механізатарам, і газаўшчыком. Ды толькі ўдвох затрымаліся тут, каля сваіх рагатых статкаў.

Хаця ў гадаванцаў Валянціны Пятроўны рожкі не паспяваюць прабівацца, бо яна перадае маладняк у другія рукі, як толькі жывёла дасягне трохмесячнага ўзросту. Вось ужо чатыры гады яе галоўны абавязак у тым, каб нованароджанае цялятка забраць ад каровы і паставіць на ногі. Мы як раз засталі паярку, калі тая рыхтавала малым… гарбату. Так, у дзесяцілітровых вёдрах жанчына заварвала галінкі зверабою. Зелле з палыну, рамонкаў, кары дуба яна выкарыстоўвае ад нястраўнасці. А ў дадатак лечыць 60 галоў бычкоў і цялушак добрым словам і цеплынёй клапатлівага гарачага сэрца.
Не менш адказна ставіцца да работы аператара па адкорму жывёлы і Васіль Давыдавіч. Змяніўшы руль трактара на вілы, ён сочыць за тым, каб апетыт у буйной рагатай жывёлы быў здаровы, а рацыён поўны. У групе даглядчыка больш за 300 галоў БРЖ, якіх трэба і накарміць, і напаіць, і стварыць камфортныя ўмовы ўтрымання. А скацінцы ж толькі і трэба, што дастатковая ежа ды сухі подсціл. Таму прырастаюць бычкі ў вазе больш за кілаграм у суткі. А валавыя прывагі за мінулыя тры месяцы склалі 17 тон. Кіраўнік гаспадаркі Таццяна Струк ставіць старанні мужа і жонкі Бабровых у прыклад, такімі працаўнікамі можна і ганарыцца, і выхваляцца.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.IMG_6871

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика