Працаваць з фантазіяй

IMG_6290Больш за восем годоў у галіне культуры майстар Галіна Лімантава. З дзяцінства ўраджэнка вёскі Матнявічы назірала за бабуляй, якая вышывала ўзоры на падушачках і дыванах. А калі прыйшоў час, выбрала прафесію ткача. У Гомельскім вучылішчы народных промыслаў атрымала неабходныя навыкі па вытворчасці габелена, працавала на спецыяльных станках. Як творчы чалавек валодае і іншымі тэхнікамі ручной работы. Бязмежная фантазія дазваляе ствараць шэдэўры з прыродных і нават непрыдатных матэрыялаў. За захаванне і развіццё дэкаратыўна-прыкладной творчасці, прапаганду народных традыцый з нагоды прафесійнага свята ў гэтым годзе Галіна Віктараўна ўзнагароджана Падзякай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика