На мінулым тыдні на базе раёна адбыўся семінар з намеснікамі старшыняў Чачэрскага, Рагачоўскага, Буда-Кашалёўскага і Веткаўскага раённых выканаўчых камітэтаў.
                
Дэлегацыя вывучала вопыт ідэалагічнай работы з насельніцтвам, аналізавала дзейнасць вытворчай галіны і прасачыла за ходам развіцця сацыяльна-культурнай сферы Чачэршчыны. Госці засталіся задаволены экскурсіяй у СГАА «Сцяцкевіч-спецадзенне», іх паланілі арганізацыя выхаваўчага працэсу і матэрыяльная база дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, адбылося знаёмства з рабятамі цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, прыемныя ўражанні пакінуў візіт у чачэрскі ліцэй. Удзельнікі семінара прайшлі па ўсіх аб’ектах сацыяльна-культурнай сферы аграгарадка Батвінава і адзначылі таксама, што сельская гаспадарка ў раёне не марнее, гэта даказвае: край будзе жыць і ўмацоўваць свае пазіцыі па ўсіх накірунках.
Прымаючы бок застаўся задаволены станоўчымі водгукамі калег. Значыць, агульная праца і плён – толькі на карысць.
В.БАГДАНОВІЧ.
