865 лет Кресту Евфросинии Полоцкой: религиозная реликвия и шедевр ювелирного искусства
Иллюстративное фото: БЕЛТА
Сегодня в Беларуси отмечают два значимых события – День памяти преподобной Евфросинии Полоцкой, просветительницы и канонизированной святой, а также 865-летие создания Креста Евфросинии Полоцкой – одной из религиозных и национальных святынь белорусского народа.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
У гэтым годзе спаўняецца 865 гадоў з моманту стварэння аднаго з найважнейшых артэфактаў беларускай культурнай спадчыны – напрастольнага Крыжа, выкананага на заказ князёўны-ігуменні Еўфрасінні Полацкай у 1161 годзе.
Еўфрасіння Полацкая – адна з самых шанаваных святых у беларускай гісторыі. Нарадзілася ў XII стагоддзі ў Полацку і стала адной з першых жанчын, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё хрысціянства на тэрыторыі Беларусі.
Шасціканцовы крыж (вышыня 51,8 см) быў зроблены з дрэва, аздоблены каштоўнымі камянямі і выконваў ролю каўчэга для захоўвання найвялікшых хрысціянскіх святынь: часціцы Крыжа Хрыстовага, крыві Святога Дзімітрыя, камянёў труны Гасподняй і Багародзіцы, а таксама мошчаў святых. Створаны полацкім майстрам- ювелірам Лазарам Богшам, ён з’яўляўся не толькі рэлігійным сімвалам, але і мастацкім шэдэўрам, важным элементам культурнага жыцця Полацка. Крыж Еўфрасінні Полацкай – адначасова і каштоўны помнік старажытнабеларускага пісьменства. Кароткі дробны надпіс на адваротным баку, каля мошчаў св. Панцяляймана, паведамляе нам імя аўтара гэтага мастацкага шэдэўра і тое, што ён створаны дзеля храма святога Спаса. У часы Другой сусветнай вайны святыня бясследна знікла падчас эвакуацыі з Магілёва і дагэтуль не знойдзена.
Крыж Еўфрасінні Полацкай – сімвал нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Яго гісторыя нагадвае нам пра важнасць захавання нашай культурнай спадчыны і духоўных каштоўнасцяў, пра ролю жанчын у існаванні і развіцці Беларусі. Святкаванне 865-годдзя яго стварэння – гэта магчымасць задумацца над нашымі каранямі і будучыняй, а таксама адзначыць унёсак вялікай беларускай святыні ў развіццё культуры і адукацыі.
Мария МИСКОВА
