Святой источник в Мотневичах стал частью экскурсионного маршрута
Недалеко от деревни Мотневичи бьет святой источник. У него интересная история и духовный смысл.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
У лесе на заходняй ускраіне Матнявічаў ёсць святая крыніца. Мясцовыя жыхары здаўна хадзілі на гэта месца маліцца, лічачы ваду там цудадзейнай. Старажылы расказвалі, што раней крыніц у Матнявічах было вельмі шмат, амаль на кожным падворку.
На жаль, першапачатковы выток з часам знік. Прычынай стала плаціна, якую пабудавалі бабры — яна затапіла крыніцу, і пасля разбурэння плаціны ключ ужо не захаваўся, а тэрыторыя вакол яго зарасла.
На шчасце, побач з’явіўся новы выток, які і вырашылі аднавіць. У 2020 годзе на гэтым месцы ўсталявалі бетоннае кальцо і абладналі крыніцу.

У дзень Пакрова Божай Маці, у кастрычніку 2020 года, адноўленую крыніцу ўрачыста асвяціў святар. Цяпер людзі зноў прыходзяць туды, каб набраць вады і памаліцца.
Цікава, што гэтая святая крыніца стала часткай экскурсійнага маршруту “Матнявічы — край азёраў”, які распрацавалі мясцовыя школьнікі разам з настаўніцай Ганнай Еўдакіменка, каб пазнаёміць усіх з гісторыяй і прыроднымі багаццямі свайго краю.
Татьяна ХАЛЯВКИНА
