Чечерянка Матрена Уздовская отметила 98-летие

Матрена Уздовская с внучкой Еленой

Большая и дружная семья для чечерянки Матрены Уздовской – богатейшее жизненное сокровище, а ее золотые годы – бесценный подарок судьбы.

Текст подготовлен автором на белорусском языке.

У бацькоў Матроны Пятроўны было 7 сыноў і дочак, пецярых немаўлят нарадзіла і сама жанчына. З мужам Міхаілам Уздоўскім, старшыной авіяцыі, адным з членаў знішчальнага французскага авіяпалка “Нармандыя-Нёман” яна пражыла 54 гады. Разам ладзілі жыццё, разам паднімалі на ногі дзяцей, трымалі ўласную гаспадарку.

Больш дваццаці гадоў, як Матрона Пятроўна аўдавела, але побач – яе блізкія. Пазаўчора ў ціхіх пакоях свайго дома старажыл краю прымала ад іх віншаванні з днём народзін: жанчыне споўнілася 98 гадоў. Сакрэты свайго даўгалецця Матрона Пятроўна абгрунтавала вельмі проста: “Жыву так доўга дзякуючы той траве, якую ў дзяцінстве ела. Харчавалася, як кажуць, падножным кормам. Магчыма, і вайна загартавала. Нам з мамай давялося хавацца ў бліндажах ад смерці і фашысцкага палону. Я ўратавалася, а сястра Алена трапіла ў Няметчыну і вярнулася дадому толькі ў 1945-м…”. Сілу Матроне Уздоўскай давала вера ў Перамогу і бацькоўская зямля, а затым надавалі тонусу карпатлівыя штодзённыя будні, калі была першай афіцыянткай былога гарадскога кафэ “Голубой Дунай”, касірам нарыхтоўчай канторы, працавала ў санстанцыі і на ачышчальных збудаваннях.

На пенсію выйшла ў 1986 годзе і ўвесь час займалася агародніцтвам. А калі сілы пакінулі, перадала эстафету хатніх турбот і клопату аб сваім здароўі ўнукам. Іх жа ў бабулі 8 і яшчэ 11 праўнукаў. Сямейнае дрэва Уздоўскіх множыцца і мацнее, а для сталага чалавека няма нічога прыемней, як назіраць за тым, як растуць і замацоўваюцца ў жыцці яе нашчадкі, харашэе родны край і не губляе блакітнага колеру мірнае беларускае неба. А ўсё гэта разам называецца жаночым шчасцем.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика