Гомельский поэт Михаил Башлаков оставил свой след на Чечерщине
Михаил Башлаков
Многим любителям поэтического слова хорошо известна фамилия гомельского поэта, члена Союза писателей Беларуси Михаила Башлакова. У друзей, коллег и знакомых есть возможность встретиться, позвонить или отправить ему поздравления – 27 апреля наш земляк отмечает 75-летие.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Яго малая радзіма – былы пасёлак Церуха, што пад Гомелем. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Грабаўскай школе і затым паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржуніверсітэта. Падчас вучобы наведваў літаб’яднанне пры раённай газеце “Маяк”. Атрымаўшы дыплом, у 1973-1974 навучальным годзе выкладаў урокі нямецкай мовы ў Нісімкавіцкай школе. Менавіта на Чачэршчыне малады настаўнік назапасіў першыя практычныя навыкі і ўмацаваўся ў прафесіі.
Яго педагагічны шлях пралёг дарогамі Бранскай вобласці, а потым Гомельшчыны, дзе ён вучыў дзяцей роднай мове і літаратуры. Паралельна з педагагічнай работай, якой ахвяраваў 12 гадоў жыцця, Міхаіл Захаравіч пісаў вершы, якія друкаваліся ў абласных выданнях і на старонках тагачаснай чачэрскай газеты “Трыбуна камунізму”, папулізаваў беларускую культуру, падтрымліваў маладыя таленты. Першы зборнік яго твораў “Касавіца” выйшаў у 1979 годзе. Потым на свет з’явіліся новыя кнігі, дзе паэт усхваляе родны край, матчыны рукі і прыроду, піша аб вайне і чалавечай долі: “Дні мае залатыя”, “Як слёзы горкія Айчыны…”, “Матчыны грыбы перабіраю”, “Світальныя коні”, “Пяро зязюлі падніму”, “Віно адзінокіх”, “Музыка нязваная”, “Доля” і іншыя.
Міхаіл Захаравіч мае статус ліквідатара наступстваў аварыі на ЧАЭС – у творчай акцыі, для падтрымкі духу людзей, ён праехаў па пацярпелых вёсках Хойнікаў, Нароўлі, Брагіна і іншых раёнаў, правёўшы звыш двух тысяч аўтарскіх чытанняў, таму чарнобыльская тэма таксама яму блізкая. Зборнікі паэзіі і графікі “Нетры” і “Палын. Чарнобыль”, створаныя ў супрацоўніцтве з мастаком Міхасём Барздыком, атрымалі высокую адзнаку ў краіне і за мяжой. Адметнае месца займае яго драматычная паэма “Лілея на цёмнай вадзе”.
З 1985 па 1990 гады Міхась Башлакоў працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. А пераехаўшы напачатку 1990-х у Мінск, быў рэдактарам і галоўным метадыстам у Міністэрстве інфармацыі, дзе займаўся выданнем гісторыка-дакументальнай хронікі “Памяць” гарадоў і раёнаў краіны. Працаваў у Мінскім гарадскім аддзяленні пісьменнікаў Беларусі.
На вершы паэта прафесійнымі і кампазітарамі-аматарамі напісана больш за паўтары сотні песень. Даў новае жыццё рыфмаваным усплескам дум і пачуццяў таленавітага творцы ураджэнец Высокай Грывы, былы дырэктар Яроменскага СДК Аляксей Вараб’ёў. “З Міхаілам я пазнаёміўся чвэрць стагоддзя таму, калі трапіў на яго 50-гадовы юбілей з маёй былой жонкай Наталляй, колішняй вучаніцай Башлакова, – расказаў Аляксей Аляксеевіч. – Я прывёз яму ў падарунак аўтарскую песню “Белыя рамонкі”, бо таксама складаю вершы. І пасля гэтай сустрэчы паклаў на музыку звыш трох дзясяткаў твораў майго сябра: “Дзяўчынка з вядзерцам духмяных суніц”, “Жалуды”, “Эх, рамонкі лугавыя” і іншыя. Дарэчы, ёсць у яго песня і пра наш горад – “У Чачэрску ля Чачоры”. З Міхасём мы выступалі ў бібліятэках Гомеля, нас запрашалі на праграму “На прызбе з Васілём” гомельскага тэлебачання. Прыемна, што творчае сяброўства аб’яднала і згуртавала такіх вядомых паэтаў, як Генадзь Говар, Юрый Фатнеў, Ніна Шклярава, Пётр Хандожка, Васіль Ткачоў і інш. Нам пашчасціла сабрацца разам і правесці поплеч некалькі непаўторна цудоўных момантаў падчас юбілейнага святкавання Гомельскага раёна. Міхась Башлакоў напіша потым цёплы і душэўны артыкул “Сябры – назаўсёды”. Я ганаруся, што ў маім жыццё быў і ёсць такі цудоўны чалавек і добры сябра, выдатнік друку Беларусі, абладальнік медаля Францыска Скарыны, лаўрэат літаратурнай дзяржпрэміі Рэспублікі Беларусь і расійскай прэміі Баяна”.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
