Этнограф Николай Козенко возвращает из небытия народные танцы
Николай Козенко
Фамилия этнохореографа, исследователя традиционной культуры белорусов, педагога, менеджера, режиссера и сценариста, автора многочисленных научных и научно-популярных статей в отечественных и зарубежных журналах – Николая Козенко – известна многим жителям края.
Николай Алексеевич – автор идеи, главный режиссер-постановщик и балетмейстер четырех республиканских фестивалей “Беларуская полька”, которые проходили в Чечерске в 1993, 1994, 1996, 2000 и 2001 годах. Некоторое время он работал заведующим районным центром ремесел, этнографии и фольклора, преподавал танцы в детской школе искусств. Поэтому у чечерян есть основание гордиться знакомством с этим замечательным человеком и поздравить его с юбилеем: Николай Козенко 9 марта отметил 75-летие.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Яго малая радзіма – вёска Целепуны, зараз прыгарад Мазыра. У сям’і было 5 дзяцей, бацька працаваў слесарам 7-га разраду ў аўтобуснатаксаматорным парку, а маці доўгі час – трактарыстам. Пасля заканчэння васьмігадовай школы-інтэрната і 9 класа Мазырскай СШ № 1 Мікалай Козенка скончыў харэаграфічнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча. У Маскоўскім дзяржінстытуце культуры атрымаў дыплом выкладчыка харэаграфічных дысцыплін, і ў 1998 годзе скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працоўную дзейнасць распачаў у калгасе “Радзіма”, што на Мазыршчыне, яшчэ вучнем пачатковых класаў. А ў 1970 годзе займаў пасаду кіраўніка дзіцячага харэаграфічнага калектыву Дома культуры магілёўскага завода імя Кірава. Адначасова працаваў у культасветвучылішчы выкладчыкам харэаграфічных дысцыплін. Паўгода служыў у вучэбцы мястэчка Печы Барысаўскага раёна, а астатніх паўтары гады быў артыстам балета ў ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругі ў Мінску. Шмат гадоў выкладаў на кафедры харэаграфіі ў сучасным Беларускім дзяржуніверсітэце культуры і мастацтваў, паралельна чытаючы лекцыі на кафедрах этнафоназнаўства і народна-песеннай творчасці. Быў загадчыкам аддзела харэаграфічнага мастацтва, намеснікам дырэктара і вядучым навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага навуковаметадычнага цэнтра культуры.
Творчы шлях Мікалая Козенкі доўгі і насычаны: мастацкі кіраўнік Першага Міжнароднага фестывалю фальклору на Беларусі, Другога Міжнароднага фестывалю харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”, рэспубліканскіх фестываляў беларускага народнага танца ў Гродна і Мінску. Ён заснавальнік і кіраўнік фестывальных праектаў “Палескі карагод”, “Пярэзвы”, “Мядоцкі край і яго таленты”, “Берагіня”, “Мяцеліца”, “Ветразь” і інш. У 1980-м з’яўляўся адным з кіраўнікоў і харэографамрэпетытарам Нацыянальнай мастацкай дэлегацыі на ХХII Алімпійскіх гульнях у Маскве. Арганізатар і кіраўнік рэспубліканскіх семінараў, навукова-практычных канферэнцый, фальклорных чытанняў, “круглых сталоў” і дыскусій па праблемах беларускай народнай харэаграфіі свой творчы адбітак пакінуў у многіх установах адукацыі, перадаючы дзецям у спадчыну народны танец і матчыну песню. Быў вядучым спецыялістам Міністэрства культуры і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Доўгі час з’яўляецца мастацкім кіраўніком вядомага ў краіне фальклорнага гурта “Берагіня” Мётчанскай школы-садка Барысаўскага раёна. Адметна, што гурт першым у краіне атрымаў званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
Усё жыццё даследчык харэаграфічнай спадчыны беларусаў займаецца аднаўленнем, пераемнасцю, трансляцыяй, папулярызацыяй і распаўсюджваннем традыцыйнай культуры. Ён аўтар больш за 200 публікацый, прысвечаных аўтэнтычнаму фальклору і аматарскай танцавальнай творчасці. У сааўтарстве з журналістам і грамадскім экспертам у галіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэгінай Гамзовіч выпусціў каля 20 відэафільмаў і тэлесюжэтаў аб танцавальным фальклоры: карагоды, гульні, скокі, абрадавыя дзеі і іншае. Яго творчаму пяру належыць шэраг артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, а таксама манаграфій, навукова-папулярных і рэпертуарных зборнікаў, вучэбных праграм для школ і студэнтаў вузаў.
Праца Мікалая Козенкі адзначана шматлікімі ўзнагародамі, у тым ліку спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта, медалём Францыска Скарыны, знакам Міністэрства культуры СССР і ЦК прафсаюза работнікаў культуры, нагруднымі знакамі “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” і “Рупліўцу. Стваральніку”. У скарбонцы яго здабыткаў дыплом Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА ў Рэспубліцы Беларусь. Прозвішча Мікалая Аляксеевіча змешчана ў энцыклапедыі “Беларускі фальклор” і іншых выданнях.
Чачаране ганарацца тым, што напрамую звязаны з імем выдатнага культурнага і навуковага дзеяча, і што яго стараннямі даследванні аб аўтэнтычным фальклоры Чачэршчыны папоўнілі каштоўную скарбніцу традыцыйнай культуры беларусаў.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
