Международный день родного языка: почему важно сохранять белорусское слово

Иллюстрация из открытых источников

21 февраля отмечается Международный день родного языка. В этот день обычно организуются мероприятия, призванные привлечь внимание мирового сообщества к проблемам существования множества языков и способствовать их сохранению.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Сёння на планеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Шэраг існуючых моў свету знаходзіцца на мяжы вымірання.

Нашаму народу пашчасціла мець сваю мову. Беларуская – адна з найбольш развітых моў свету, з даследаванай і ўпарадкаванай граматыкай. Даследванні ЮНЕСКА сведчаць, што беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай. Мілагучнасць у многім абумоўлена мяккасцю, з якой вымаўляюцца некаторыя словы, ужываннем санорнога гука “ў”, а таксама выкарыстаннем падоўжаных зычных у словах. Толькі прыслухайцеся: адцен-н-не, шматгалос-ссе, завугол-л-ле…

Але ж родная мова – гэта не проста набор гукаў і слоў, гэта наша гістарычная памяць, наша культура, наша ідэнтычнасць. Яна з’яўляецца ключом да разумення нашага народа, яго традыцый і каштоўнасцей. Без роднай мовы мы губляем свае карані, сваю душу.

Захаванне роднай мовы – гэта наш абавязак перад будучымі пакаленнямі. Кожны з нас можа прыняць удзел у гэтым важным працэсе. Родная мова шмат не патрабуе: чытаць кнігі, размаўляць на беларускай мове з сябрамі, сям’ёй, калегамі, ствараць беларускамоўныя тэле- і радыёпраграмы, арганізоўваць культурныя мерапрыемствы, зрабіць вывучэнне беларускай мовы абавязковым і цікавым для дзяцей. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнана як роўная сярод іншых моў свету.

Мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная… Наша мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй гаварылі.

Мария МИСКОВА

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика