Соцработник Ольга Петровская из Чечерска: приятно дарить людям радость

Ольга Петровская

В середине октября социальный работник Чечерского ТЦСОН Ольга Петровская отметила 10-летие трудовой деятельности в данной отрасли.

Тест подготовлен автором на белорусском языке.

Здаецца, тэрмін не такі ўжо і вялікі, аднак калі пералічыць, колькім людзям аказана дапамога і маральная падтрымка, то гэта і нямала. А яшчэ – вельмі каштоўна. На абслугоўванні Вольгі Мікалаеўны 13 чалавек: састарэлыя адзінокія і адзінока пражываючыя, хворыя і інваліды сталага ўзросту – тыя, хто ў сілу жыццёвых абставін апынуўся сам-насам са сваімі праблемамі, нягодамі і сумневамі. У абавязкі сацработніка ўваходзіць не толькі дастаўка падапечным прадуктаў харчавання і лекаў, уборка памяшкання і прыгатаванне ежы. Спектр задач надомніка значна шырэйшы: аднаму неабходна аказаць дапамогу ў афармленні пэўных дакументаў, другому – аплаціць камунальныя паслугі, трэцяму – прагуляцца на свежым паветры, чацвёртаму – пагутарыць, расказаць апошнія навіны. Для ўсіх і кожнага вельмі важныя клопат, міласэрнасць і ўвага, уменне падтрымаць размову, пацікавіцца здароўем, падбадзёрыць усмешкай і проста падзяліцца пяшчотай і цеплынёй свайго сэрца. Бо ў ціхай адзіноце тах хочацца, каб нехта пасядзеў побач, дакрануўся да пляча, выслухаў і разагнаў сумоту.

Калі я запытала ў Вольгі Мікалаеўны, ці цяжка працаваць з такой няпростай катэгорыяй насельніцтва, яна адказала: “Ведаеце, калі я адчуваю, што мая дапамога прыносіць людзям радасць, калі нават за маленькі ўдзел у вырашэнні іх праблем мне шчыра дзячаць і паціскаюць рукі, я разумею, што ўсё раблю правільна і мая прафесія неабходная людзям”.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика