В Чечерском районе прошел областной семинар библиотекарей

Чечерск стал интерактивной площадкой по обмену опытом библиотечных работников Гомельщины относительно основных векторов методической деятельности отрасли. В областном семинаре принимала участие также делегация ближайших соседей из Красной Горы Брянской области Российской Федерации.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Пленарнае пасяджэнне адбылося на базе раённага цэнтра творчасці  дзяцей і моладзі, дзе кіраўнікі і метадысты бібліятэчных сістэм дзяліліся вопытам работы па павышэнні культурнага абслугоўвання насельніцтва, новымі нестандартнымі падыходамі і цікавымі распрацоўкамі ў арганізацыі метадычнага асяроддзя. Расказвалі і паказвалі пры дапамозе відэасуправаджэння формы і спосабы прапаганды друкаванага слова, далучэння да кнігі дзяцей і школьнікаў, захаванні і пераемнасці сямейнага чытання. Дзяліліся сучаснымі метадамі падачы конкурсных матэрыялаў і сваімі поспехамі па ўдасканаленні бібліятэчнай дзейнасці.

Карыснымі напрацоўкамі, у тым ліку па фарміраванні патрыятызму ў маладзёжным асяроддзі, падзяліліся бібліятэкары Чачэрскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, а таксама раскрылі сакрэты практычных напрацовак і галоўных складаючых прафесійнай дзейнасці дырэктар Унецкай міжпасялковай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Ірына Лісоўская і метадыст Краснагорскай райбібліятэкі Святлана Блінкова.

У другой частцы семінара ўсе прысутныя азнаёміліся з захаваннем традыцый Чачэршчыны ў батвінаўскім Музеі хлеба. У Отарскай бібліятэцы з імі падзяліліся распрацоўкамі па арганізацыі сучасных форм інфармацыйнага забеспячэння, а ў Залессі расказалі аб практыцы рэалізацыі праекта “Бацькоўская хата”. Як адзначылі дырэктар Гомельскай абласной бібліятэкі Таццяна Забіяка і дырэктар Краснагорскай бібліятэчнай установы Галіна Ставінава, такая форма абмену вопытам дазваляе пераняць найлепшыя прыклады бібліятэчнай справы, пашырыць веды і ўдасканаліць методыку работы. А таксама духоўна аб’ядноўвае, радніць і згуртоўвае людзей адной з высакароднейшых і неабходных грамадству прафесій.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика