Почтовые услуги жителям Чечерщины Татьяна Комаренко оказывает уже 16 лет
Татьяна Комаренко
Для начальника Ровковичского отделения почтовой связи Татьяны Комаренко Всемирный день почты не просто профессиональный праздник, а еще отсчет значительного периода жизни, который она посвятила служению людям и своей малой родине.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Выбрала справу па прыкладу сваячкі Кацярыны Панкратавай, шмат гадоў працаваўшай вясковым паштальёнам. На адзначанай пасадзе Таццяна Мікалаеўна працуе вось ужо 16 гадоў.
Акрамя службовых абавязкаў у аддзяленнi паштовай сувязi, жанчына абслугоўвае калектывы вытворчых і сацыяльна-культурных аб’ектаў, выконвае дастаўку друкаванай прадукцыі вясковаму насельніцтву Роўкавіч, колькасць якога больш 300 чалавек. Штодзень яна нясе людзям карэспандэнцыю, паштоўкі, лісты, грашовыя пераводы, прымае заказы на дастаўку тавараў першай неабходнасці сталым і маламабільным грамадзянам, аказвае іншыя паслугі. Заўсёды шматлюдна і ў аддзяленні сувязі, куды насельніцтва прыходзіць даведацца пра навінкі ў паштовых сэрвісах, аплаціць плацяжы, набыць нешта з прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў цi перыядычных выданняў. А ў перыяд падпісной кампаніі тут афармляюць падпіску на газеты і часопісы, каб быць у курсе важных палітычных, дзяржаўных, спартыўных і сацыяльна-значных падзей раёна, вобласці, краіны.
У любой рабоце важна валодаць такімі прафесійнымі якасцямі, як дакладнасць, кампетэнтнасць, дысцыпліна, тактычнасць, уважлівыя адносіны да акружаючых. А для паштовага работніка гэта яшчэ ветлівасць і ўвага, уменне размаўляць з людзьмі, адчуваць іх настрой. Адным словам, адносіцца да кліента так, каб яму зноў і зноў хацелася вяртацца сюды, каб была прыемнай і знешняя атмасфера, і культура абслугоўвання.
Менавіта такія прынцыпы работы Таццяны Мікалаеўны і якаснае выкананне планавых паказчыкаў дазволілі ёй заваяваць павагу людзей і кіраўніцтва, і менавiта таму па выніках работы за мінулы год жанчына занесена на раённую Дошку гонару як лепшая па прафесіі ў сваёй галіне.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора
