Чечерский архитектор работает над проектом 150-метровой церкви для россиян

Анатолий Машутин. Фото из архива

В первый понедельник октября архитекторы и все, кто имеет отношение к проектированию объектов соцкультбыта, производственных помещений и дизайна будут отмечать общий праздник – Всемирный день архитектуры. Один из тех, кто связал свою судьбу со строительством зданий и жилых кварталов, уроженец края Анатолий Машутин.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Член Саюза архітэктараў у свой час скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, працаваў у Беларускім навукова-даследчым і праектным інстытуце горадабудаўніцтва ў Мінску, быў кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам у інстытуце “Гомельграмадзянпраект”. Па яго распрацоўках у Новаполацку ўзвялі бальніцу, аўтавакзал і магазін кветак. У Гомелі – некалькі мікрараёнаў. Пасля катастрофы на ЧАЭС абнавіўся палац Румянцавых і Паскевічаў і чыгуначны вакзал. Анатоль Іванавіч прыклаў сваю руку і талент да ўстаноўкі памятніка “Партызанская крынічка” на месцы базіравання партызанскага атрада “Бальшавік”. Чачэрску ў пасаг ад знакамітага архітэктара дасталіся шматпавярховы дом з бібліятэкай па вуліцы Садовай, жылая комплексная пабудова на Гагарына, адрэстаўрыраваныя раённы Дом культуры і кінатэатр, а таксама шмат гадоў прымала чачаран і гасцей горада колішняя танцпляцоўка ў гарадскім парку, а само месца агульнага адпачынку і зараз прыцявае ўвагу цішынёй і ўтульнасцю пешаходных дарожак.

На пытанне, якія ж аб’екты для архітэктара найбольш каштоўныя, Анатоль Іванавіч адказаў: “Канешне ж, конкурсныя. Напрыклад, распрацоўваў серыю праектаў па павышэнні цеплавой эфектыўнасці сцен шматпавярховых дамоў у гарадах Расіі. У Маскве па майму праекту пабудавалі крыты рынак на 100 месцаў. Дарэчы, крыты рынак па праспекту Касманаўтаў у Гомелі і памятны знак у гонар заснавання Оршы, за што я атрымаў 1-е месца ў рэспубліцы, таксама мой гонар. Як вынік маёй ідэі – жылы шматпавярховы дом для работнікаў фабрыкі “Спартак” і светлагорская Дошка гонару”.

Усіх аб’ектаў, народжаных творчым поглядам і тонкім мастацкім густам Анатоля Машуціна, не пералічыць. За свае работы ён атрымоўваў шмат прызавых месцаў і ўзнагарод, яго імя ўнесена ў біяграфічны даведнік архітэктараў савецкай Беларусі, выдадзены ў 1991 годзе.

Сёння спецыяліст хоць і на заслужаным адпачынку, але яго талент карыстаецца попытам. Анатоль Іванавіч працуе над двума праектамі, адзін з якіх для расійскіх заказчыкаў – праваслаўная царква вышынёй 150 метраў.

Валентина ПРАНКЕВИЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика