В Чечерском районе качественно подходят к уборке кукурузы

Михаил Ганжин

Уборка королевы полей на Чечерщине достигла своего пика. Один за другим на кукурузных полях круг за кругом ходят кормоуборочные комбайны, трактора и другой транспорт.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

У ААТ “Отар” працоўнымі стараннямі вылучаюцца многія вадзіцелі і механізатары. Пра кожнага можна сказаць самыя цёплыя словы, бо ўсё яны прывыклі да вясковай справы і ведаюць кошт заробленаму рублю.

Імкнецца выканаць якасна і ў тэрмін пастаўленыя задачы па нарыхтоўцы кармоў вопытны аграрый Сяргей Мінянкоў. На сталёвым JAGUAR ён зжынае за змену ад 27 да 30 гектараў кукурузы. Усяго ж у “Отары” належыць пусціць пад нож 2 тысячы га гэтай культуры.
Працэс звыклы і напрацаваны гадамі, таму галоўнае – каб своечасова ажыццяўлялася адвозка. Здробненая маса праз сіласаправод кормаўборачнага камбайна паступае ў кузавы тэхнікі.

Сергей Миненков и Денис Кондратьев

Спрытна падганяюць трактары МТЗ-1221 з прыцэпамі маладыя механізатары Дзяніс Кандрацьеў і Міхаіл Ганжын. Навыкаў і спрыту ім не займаць, бо ў абодвух дастатковы стаж за рулём: Дзяніс у галіне сельскай гаспадаркі ўжо пяты сезон. Паспрабаваў свае сілы на розных відах работ, а на зялёным жніве пры спрыяльным надвор’і робіць ад 14 да 17 ходак у дзень, дастаўляючы да сіласнай ямы каля 270 тон зялёнай масы. У Міхаіла Ганжына старт у механізатарскую прафесію пачаўся яшчэ да арміі ў сяльгаспрадпрыемстве “Вазнясенск”. І ўжо трэці год ён шчыруе на отарскіх надзелах. Магчыма, навык ваджэння сельскагаспадарчай тэхнікі і не зусім багаты, але хлопец не саступіць у імпэце і працоўнай хватцы масцеравітым аксакалам.

Андрей Корхов

Калёсамі энерганасычанага МТЗ-3522 шчыльна ўтрамбоўвае дастаўленую масу на сіласнай яме Андрэй Корхаў. Яго шлях у галіну сельскай гаспадаркі складае звыш 20 гадоў. Акрамя нарыхтоўкі кармоў ён заняты на ворыве і дыскаванні глебы, сяўбе і іншых работах – там, дзе таго патрабуюць абставіны, дзе неабходны яго сумленне, упартасць і ўменні.

“Не перастаю дзячыць і ганарыцца сваім калектывам – людзьмі, якія старанна і з адказнасцю адносяцца да сваёй справы, сэрцам прывязаныя да зямлі і заўсёды, у любых пачынаннях гатовы падставіць надзейнае плячо”, – дае адзнаку плённым вынікам работы дружнай каманды дырэктар сяльгаспрадпрыемства Таццяна Струк.


Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика