Для уроженца Витебщины Чечерск стал второй малой родиной
Дмитрий Мешков
Для уроженца Витебщины Дмитрия Мешкова Чечерск стал второй малой родиной и тем местом, где нашел и свою судьбу, и постоянную работу. А что трудностей он не боится, говорит тот факт, что его имя по результатам работы за прошлый год занесено на районную Доску почета.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
На Чачэршчыну Дзмітрый Валянцінавіч прыехаў чвэрць стагоддзя назад следам за жонкай, з якой пазнаёміўся на “Славянскім базары”. І ўжо 16-ты год працуе на вінаробчым заводзе. За гэты час паспрабаваў ўсе рабочыя прафесіі: ад грузчыка да машыніста надзіманых машын.
Дарэчы, кіраваць машынамі па вытворчасці вырабаў з пластмасы не так і лёгка. Важны тэхналагічны працэс патрабуе вялікай ўвагі, сабранасці і ўмення. Спецыяліст нясе адказнасць за наладжванне і работу абсталявання, кантралюе тэхнічны стан усіх механізмаў і тым самым забяспечвае эфектыўнасць і якасць выпускаемай прадукцыі. А падчас сезонных мерапрыемстваў мужчына дапамагае калегам у нарыхтоўцы пладова-ягаднай сыравіны, ажыццяўляе пагрузку і разгрузку сабраных дароў з сада і многае іншае. Вялікі аб’ём работы выкананы ім пры мадэрнізацыі вытворчасці на прадпрыемстве – адкрыцця цэха хлебабулачных вырабаў. Яму даручылі аказаць падтрымку спецыялістам і падрыхтаваць да работы неабходнае абсталяванне, паралельна праводзіў рамонт іншых рабочых вузлоў і механізмаў, каб працоўная дзейнасць усяго калектыву філіяла “Чачэрскі” Гомельскага вінаробчага завода ішла рытмічна і бесперабойна – на фінансавае ўмацаванне прадпрыемства і дастатковае задавальненне спажывецкага попыту насельніцтва.
Дзмітрый Мяшкоў там, дзе таго патрабуюць абставіны, усё выконвае на выдатна, за што яго ў калектыве празвалі майстрам на ўсе рукі, прозвішча перадавіка вытворчасці было занесена на Дошку гонару вінзавода. А сёлета яго старанні ацэнены на раённым узроўні.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора
