Юные чечерские краеведы познавали достопримечательности родного края
На днях юные любители краеведения гостили на засожевской территории. Ребята из второй городской и Коммуно-Ленинской школ встретились с ветераном педагогического труда Тамарой Иволгиной.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Настаўніца правяла экскурсантаў па цікавых гістарычных старонках і расказала, адкуль узяўся пасёлак Селянін, перайменаваны потым у Вазнясенскі, якія знакамітасці і вядомыя асобы выйшлі ў свет з простай вясковай сям’і . Затым школьнікі правялі экалагічную акцыю, сабраўшы па беразе Сожа смецце і ўнёсшы тым самым сваю лепту ў добрую справу па ахове прыроды.
Другім прыпынкам выязной экскурсіі стаў музейны пакой Камуна-Ленінскай школы. Настаўнік гісторыі Уладзімір Мохараў пазнаёміў з храналогіяй важных падзей і адметнасцямі вясковага побыту, пачынаючы ад старажытных часоў да сённяшніх дзён. З рабятамі правялі тэматычны конкурс сачынення і малюнкаў з уручэннем грамат аб’яднання “ЧАК”.






Валентина БОГДАНОВИЧ
