Житель Бабич Пётр Бижунов сою жизнь посвятил земле и музыке

Пётр Бижунов. Фото из архива

Кто выбрал какую судьбу, а уроженец Бабич – человек земли и виртуозный гармонист Пётр Бижунов – жить и работать на малой родине да задорно играть на гармошке.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Валодаць народным інструментам Пётр Сямёнавіч навучыўся з васьмі гадоў. А прыкладам яму быў бацька, які на майстравым гармоніку выдаваў такія “каленцы”, што ў пляс ішоў той, хто танчыць наогул не ўмеў. Гледзячы, як тата на розных прыстольных святах і вясковых вечарынах расцягвае мяхі двухрадкі, хлопец пераймаў тэхніку і манеру ігры. Так і прыйшло да яго захапленне музыкай. А затым, авалодаўшы ведамі, выступаў на школьных мерапрыемствах, паказваў майстар-класы ў суседніх вёсках.

Пасля школы паступіў у Краснабярэжскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У арміі служыў у пагранічных войсках, аддаваў воінскі абавязак на мяжы з Афганістанам. Пасля ж дэмабілізацыі пайшоў працаваць па прафесіі – быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Зямлю і працу на ёй любіў заўсёды, але рукі “гарэлі” ад жадання хоць на імгненне развярнуць любімы інструмент. І ў кожную вольную хвіліну Пётр Сямёнавіч аддаваўся свайму захапленню, адточваючы талент і набіраючыся навыкаў. І з цягам часу яго занятак перарос у прафесійнае майстэрства.

Пётр Біжуноў быў адным з удзельнікаў народнага калектыву народнай песні, музыкі і танца “Лёс”, а таксама яго мастацкім кіраўніком. Творчы запал Пятра Сямёнавіча перадаўся астатнім членам гурта. Усе агульна папаўнялі рэпертуар з мясцовага фальклору: песні, карагоды, танцы, найгрышы. Некалі на ўвесь раён славіўся танец “Бабіцкі кірмаш”, выклікалі эйфарыю пачуццяў і авацыі бытавыя “Субота”, “Мятло”, “Гірша з Міршам”, “Мальвіна”, “Зайчык-чыбірайчык” і іншыя. Яскрава дапаўняў музычнае сола Пятра Біжунова гарманіст-самародак Васіль Карпоўскі. У моцным творчым дуэце яны маглі “грамыхнуць” так, што сатрасалася паветра. Водгук ад іх нястрымнага імпэту і залівістых гармонікаў разліваўся па сцэне і па сэрцы фантанам настрою, пазітыву і бадзёрасці. Блішчэлі вочы, спявала і радавалася душа ад мудрасці і прыгажосці захаваных і перададзеных маладому пакаленню бацькоўскіх народных традыцый. А дзеці розных узроставых танцавальных груп з задавальненнем хадзілі на рэпетыцыі і з такім жа азартам выступалі перад шырокай публікай.

…На жаль, сёння пра тое застаецца толькі ўспамінаць з болем і настальгіяй. Бо і танчыць няма каму, і здароўе не тое. Хоць пальцы яшчэ ўпэўнена ходзяць па бліскучых планках, але кожны акорд, кожны матыў і найгрыш даюцца цяжэй. Што тут зробіш, гады… І яны бяруць сваё – Пятру Сямёнавічу як-ніяк, а на днях спаўняецца 75. Аднак пакуль не знік запал і б’ецца сэрца, пакуль рукі памятаюць – мелодыі жыцця і музыкі быць! Да таго ж не ўсе пачуцці пакладзены на вершы, бо, трэба сказаць, Пётр Сямёнавіч – выдатны аўтар пранікнёных твораў пра зямную любоў, беларускі характар і бабіцкі прасторны край.

Валентина БОГДАНОВИЧ

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика