ЛЕПЕЙ САМІ, СВАІМІ РУКАМІ

На мехдвары ААТ “Отар” ніхто без справы не сядзеў: нехта выбіраў запчасткі, нехта ля сваіх стальных сяброў завіхаўся, нехта пад’езд расчышчаў ад снегу. Як бачна, і ў маразы тут працы хапае. На мінулым тыдні падчас нашага наведвання ў сельгаспрадпрыемстве ў асноўным выконвалі бягучы рамонт. Вось і В.Новікаў (на здымку), механізатар з 34-гадовым стажам, “падмайстроўваў” чатырохколавага памочніка МТЗ-892, дзякуючы якому ўжо дзесяць год зарабляе на хлеб. І зараз толькі дробныя папраўкі трэба ўнесці ў тэхнічны стан “напарніка”.
– Напэўна, з-за маразоў пачалі трактары часцей ламацца, але ўсе непаладкі ў асноўвым ухіляем самастойна. Так атрымліваецца больш танна і якасна, папярэдні вопыт прыводзіць да такіх высноў, – прызнаецца галоўны інжынер А.Баранаў. – У мінулым годзе засталіся не зусім задаволенымі праведзеным рамонтам пад заказ. Праўда, цалкам абысціся без дапамогі не атрымаецца: у ААТ “Чачэрскагратэхсервіс” ужо накіравалі гноераскідальнік, на Гомельскі маторарамонтны завод – трактарны рухавік. А з астатнім мяркуем справіцца самі. Для падрыхтоўкі тэхнікі да вясенне-палявых работ створаны рамонтныя звёны, складзены план.
У гаспадарцы адрамантаваць да будучага сезона неабходна некалькі культыватаваў, пасяўны агрэгат, дыскатар і іншае. Расказваюць працаўнікі, што ў некаторых выпадках і аднаго дня хапае, каб усё выканць. А часам, наадварот, работа на тыдні зацягваецца. Адным словам, на ўсю зіму працы хопіць.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика