Творческие достижения юных чечерских художников – оценка общих стараний

Графика, живопись, декоративно-прикладное искусство — все это элементы одного из самых увлекательных и красивых видов творчества, в которое человек вкладывает душу и сердце. Тем, кто хочет изучить удивительный калейдоскоп ярких красок, научиться правильно наносить на бумагу цветные мазки, помогают уроки профессионалов.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
У дзіцячай школе мастацтваў умела валодаць пэндзлікам і выводзіць сюжэты нацюрмортаў, пейзажаў і партрэтаў гуашшу, алоўкам, акварэллю і тушшу навучаюць таленавітыя майстры сваёй справы. У настаўніка Крысціны Аўдзеевай у гэтым годзе сёмы па ліку выпуск класа выяўленчага мастацтва. Прыемна тое, што адна з дзяўчынак – Ангеліна Пернікава – збіраецца і далей развіваць свае здольнасці і плануе паступіць у Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў. Абуджае ў сваіх выхаванцаў любоў да малявання таксама Ульяна Афанасенка, раскрывае ў дзецях іх творчы дар і навучае нават у самым звычайным бачыць цуд і непаўторны каларыт. Гэтыя светлыя памкненні настаўнікаў садзейнічаюць развіццю мастацкага густу ў рабят і шырокаму бачанню. А талент, як вядома, не застаецца незаўважным. Так, у гэтым навучальным годзе вучні Крысціны Мікалаеўны і Ульяны Мікалаеўны атрымалі шэраг перамог у рознастайных творчых іспытах. У міжнародным конкурсе фотаздымка, дэкаратыўнага і выяўленчага мастацтва дыпломаў 3-й ступені ўдастоены Ягор Драйчукоў, Арына Гарбачова, Валерыя Маслава і Дар’я Іванова. Другое месца прысуджана Крысціне Лаўрэнавай. Дыпломы лаўрэатаў 2-й ступені V Міжнароднага конкурса «Цуд Раства» – адзнака старанняў Маргарыты Адаменка і Сафіі Жытнікавай. Лаўрэатства першай ступені ў выставе-конкурсе графікі «Лінія» стала прыемнай узнагародай для Сафіі Жытнікавай і Васілісы Песні. Парадавалі бацькоў і настаўнікаў сваім поспехам Ангеліна Пернікава і Аліна Шалагіна, якія ўпершыню прынялі ўдзел у творчым конкурсе «У чаканні раздвенскіх цудаў», які праходзіў у Гомельскім каледжы мастацтваў – дзяўчаты прывезлі дадому дыпломы 3-й ступені. За лепшую работу конкурса дзіцячага малюнка «Зімовая казка» Арына Панчына адзначана дыпломам 1-й ступені. Натхняюць і перамогі ў онлайн-спаборніцтвах: міжнародны конкурс «Арт Птушка» прынёс чачэрскім зорачкам два першых месцы.
Ганарыцца сваімі юнымі дараваннямі і малады спецыяліст установы адукацыі Расціслаў Сілівончык. Былы выпускнік школы, адораны мастак і апантаны аматар выяўленчага мастацтва яшчэ нядаўна толькі-толькі вучыўся выводзіць мудрагелістыя ўзоры на белым палатне ватмана. А цяпер перадае свае здольнасці дзецям і складае ў скарбонку багатыя вынікі іх творчых здабыткаў: дыпломы за 3-е і 2-е месцы ў конкурсе “Как прекрасен этот мир!” Рамана Яўсеенкі, Паўла Хадановіча і Паліны Талкачовай адпаведна. Вучні стараюцца быць падобнымі да свайго настаўніка і з жаданнем пераймаюць мастацкія навыкі, тэхніку і вопыт. Да канца навучальнага года, упэўнены педкалектыў ДШМ, скарбніца дасягненняў яшчэ папоўніцца. А гэта добрая адзнака прафесіяналізму, штуршок да заваявання новых вяршынь славы і стымул для далейшай дзейнасці.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора