В Чечерском районе продолжается ремонт сельскохозяйственной техники

В мастерской Чечерскагротехсервиса.
Зима – лучший период для подготовки сельскохозяйственных машин и снаряжения для весенних полевых работ. Ремонт техники на Чечерщине осуществляется активными темпами.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Усяго ў раёне да сёлетняй пасяўной належыла прывесці ў належны стан 132 адзінкі трактароў, вузлоў і агрэгатаў. Палова з іх ужо атрымалі неабходную «рэабілітацыю». Астатнія яшчэ ў працэсе. Лепш за ўсё рамонтныя работы вядуцца ў «Звяздзе» і «Отары». Спраўляюцца па меры магчымасцей палескія хлебаробы. Складаней абстаяць справы ў ААТ «Батвінава». Гаспадаркі Чачэршчыны праводзяць неабходныя работы ва ўласных мехмайстэрнях, а таксама звяртаюцца па дапамогу ў Чачэрскагратэхсервіс. Аграрыі сяльгаспрадпрыемства ў «Батвінава» і «РоўкавічыАгра» перадалі спецыялістам «на лячэнне» глебаапрацоўчыя дыскавыя агрэгаты (АПД-7,5) і ўніверсальныя АДУ-6. Частка з іх ужо гатова да выхаду ў поле. Чакаюць свайго часу да пастаноўкі на лінейку гатоўнасці батвінаўскі васьмікорпусны плуг і роўкавіцкі шыроказахопны пасяўны камбінаваны агрэгат Rabe, а таксама два дыскапакі з «Палесся» і «РоўкавічыАгра».
Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ужо да 1 лютага самаходны апрысквальнік ROSA павінен стаяць на старце ва ўсіх гаспадарках раёна. Завяршыць жа вывад тэхнікі на лінейку гатоўнасці не менш за 95 працэнтаў ад наяўнага мяркуецца 1 сакавіка. Гэта дапаможа хутка, у тэрмін і якасна правесці пасяўную кампанію.
Валентина БОГДАНОВИЧ.
Фото автора.