НЕ ЗЯВАЙ, ГАСПАДАР, НАБЫВАЙ ХУТЧЭЙ ТАВАР!

Нягледзячы на сцяснёныя ўмовы на гарадскім рынку, чарговы восеньскі кірмашовы гандаль у мінулыя выхадныя прайшоў спрытна. Чэргі жадаючых набыць муку, зерне, цыбулю і іншыя сельгаспрадукты бліжэй да дзевяці гадзін раніцы станавіліся ўсё большымі. Нядрэнна адбыўся торг і ў індывідуальных прадпрымальнікаў,  таксама змаглі збыць сабраныя плады з уласных агародаў звычайныя грамадзяне: капуста па тры тысячы рублёў за кілаграм была раскуплена на ура. Вітамінізаваны прадукт пакупнікі набывалі сеткамі і яшчэ прасілі.
Засталіся задаволенымі цаной і якасцю прапанаваных чачаранам ячменю і пшаніцы гаспадары хатняй жывёлы – карміць галодны статак чатырохногіх і птушку цяпер ёсць чым. Аднак, зноў жа, не абышлося без нараканняў на недастатковасць гандлёвай плошчы, нязручнасць пад’езду да аўтамашын. Многія выказалі пажаданне арганізаваць наступны кірмаш каля будынка былога магазіна «Ілона». Мясцовыя старажылы прыгадваюць, што калісьці так ужо было, і ўсе адчувалі сябе вольна і зручна. Тым не менш калі хто і прыйшоў у той дзень на базар без настрою, то дадому вяртаўся задаволены. Дый і шчырая песня вясковых весялух была ў падмогу атмасферы суботняй раніцы.
Нагадваем жыхарам раёна, што восеньскі продаж сельскагаспадарчай прадукцыі завяршаецца 25 кастрычніка.
Спяшайцеся, ваш тавар чакае вас!Флорьянович

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика