КРОПКА АДЛІКУ…

Сімвалічную чырвоную стужку на ўрачыстым адкрыцці валуна з памятнай таблічкай «Тут у 1159 годзе пачынаўся Чачэрск», устаноўленага на Замкавай гары, перарэзалі старшыня райвыканкама Віктар Дарашэвіч і вучаніца 10 класа гімназіі Вольга Гусакова. Адсюль пачалася кропка адліку жыцця чачаран. Гэта знакавае месца, як адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў С.Малюкоў, набыло статус яшчэ адной гістарычнай каштоўнасці нашага старажытнага горада і яго эпахальнай славутасці. Трэба адзначыць непасрэдны ўдзел у дабрачыннай акцыі і асабістую зацікаўленасць дырэктара жыллёва-камунальнай гаспадаркі В.Марчанкі і аператыўнасць работ калектыву арганізацыі, бо мінулае мерапрыемства ў вялікай ступені стала магчымым дзякуючы намаганням камунальшчыкаў.