ШЭРЫМ ВОСЕНЬСКІМ ДЗЯНЬКОМ

Менавіта зараз так дарэчы падымаць настрой і дарыць станоўчыя эмоцыі адзін аднаму. Таму што ў многіх людзей шэрае восеньскае надвор’е выклікае апатыю і дэпрэсію. Рознакаляровымі фарбамі жыццё многіх упрыгожвае менавіта песня. Таму работнікі культуры стараюцца завітаць да чачаран з рознымі святочнымі праграмамі. Так удзельнікі мастацкай самадзейнасці Палескага ЦСДК двойчы выступалі перад сталымі і адзінока пражываючымі жыхарамі гэтай мясцовасці. Многія артысты раёна віншавалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі з іх прафесійным святам. Музычныя сустрэчы прайшлі ў КСУП “Звязда”, на малочна-таварнай ферме в. Балсуны, на сцэнах Бабічскага, Ленінскага СК, Батвінаўскага КСЦ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика