ЯБЛЫЧНАЯ БАГАТУХА

IMG_3991
Жыхары в.Бабічы ў аўторак ужо з самай раніцы апрануліся ў святочныя сукенкі, сабралі ў кашы свежыя яблыкі, памылі рукі і выйшлі на вуліцу – яны ведалі, што да іх прыедзе святар і акропіць святою вадой сакавітыя дары прыроды.
Яблычны Спас стаў традыцыйна-масавым гуляннем на вёсцы, у гэты дзень вяскоўцы з асаблівай руплівасцю накладалі на грудзі крыжы перад абразамі, просячы ва Усявышняга падтрымкі і літасці. Словы да Бога з просьбамі здароўя і нябеснага даравання дасылаў у сваіх малітвах і іерэй Храма Прэабражэння Гасподня Васілій. Ён асвяціў мясцовую крыніцу і садавіну, што вырасла на прысядзібных надзелах вяскоўцаў і якая заняла ў гэты дзень ганаровае месца на высокіх лаўках. Яблычны Спас – адно з IMG_4044любімых і паважаных святаў царкоўнага календара беларусаў. Ён азначае, што ўжо прыйшла сапраўдная восень і час збіраць новы ўраджай. Існуе вераванне, што  памерлым дзецям, чые бацькі да Спаса не ўжывалі сакавітыя ранеты, на тым свеце ў гэты дзень раздаюць райскія яблыкі. І многія лічылі грахом пакаштаваць вітамін раней тэрміну. А пасвяціўшы плады ў царкве, неслі на могілкі нябожчыкам, або пакідалі ў Храме, калі пахаванне знаходзілася недзе далёка ад месца жыхарства. IMG_3955
Найперш, чым адкусіць кавалак яблыка, ім частавалі сірот, жабракоў і нямоглых. Многія бабічане прытрымліваюцца такіх строгіх правіл, і калі святая вада з рук іерэя Васілія арасіла прынесены ўраджай, тут жа пачалі яго есці. А малыя дзеці кінуліся да святара – дужа хацелася ім патрымаць у руках залаты царкоўны крыж. Тут жа над галовамі прысутных паліліся мелодыі народных песень у выкананні Залескага народнага хору і іншых артыстаў Чачэршчыны. Свята кружыла і танчыла, напаўняючы сэрцы людзей мядовым эліксірам духоўнага спакою і ўнутранай асалоды.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика